+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

13 снежня 2024
Галоўны спецыяліст аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Кацярына Лапатнёва наведала службу "адно акно" Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта.

Паставы 4.jpg

Мэта візіту - вывучыць арганізацыю дзейнасці службы "адно акно" і ацаніць выкананне рэкамендацый дадзеных па выніках працы ў 2023 годзе.

У ходзе маніторынгу абмяркоўваліся праблемы, якія ўзнікаюць у рабоце службы, і перспектывы яе развіцця.

Па выніках маніторынгу было адзначана, што памяшканне, у якім размешчана служба "адно акно", адпавядае патрабаванням заканадаўства. Работнікі службы выконваюць патрабаванні да дзелавога стылю адзення.

Паставы 2.jpg

Паставы 5.jpg

У цэлым назіраецца станоўчая дынаміка развіцця службы "адно акно" Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта.