Штомесяц абласная рабочая група па прававой асвеце наведвае горадаўтваральныя прадпрыемствы і іншыя арганізацыі.
Сёння такая сустрэча на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргеем Канапелькам прайшла з калектывам ТАА “Харчовы камбінат “ВІНРЭАЛ”, падчас якой члены групы расказалі пра важныя прававыя пытанні.


Аб легалізацыі самавольна занятых зямель, расказала начальнік аддзела прававой, кадравай работы і справаводства ўпраўлення землеўпарадкавання Віцебскага аблвыканкама Наталля Махонь.

Аб экстрэмісцкіх праявах і парадку паводзін масавых мерапрыемстваў казаў начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў пракуратуры Віцебскай вобласці Дзмітрый Кудраўцаў.


Аб прававых падставах рэгулявання кантрактнай формы найму, расказала галоўны прававы інспектар Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Святлана Супрунчук.


Не засталася без увагі і тэма "Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", якую асвятліў начальнік аддзела эканомікі Віцебскага райвыканкама Леанід Міхайлаў.









Сустрэча з калектывам прайшла ў фармаце адкрытага дыялога, што выклікала вялікую цікавасць у прысутных. У канцы мерапрыемства работнікі прадпрыемства змаглі задаць пытанні, якія іх цікавілі.