5 снежня пад кіраўніцтвам Міністра юстыцыі Яўгена Каваленкі ў Мінску прайшло сумеснае пасяджэнне (нарада) Рэспубліканскай грамадскай наглядальнай камісіі пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь і грамадскіх наглядальных камісій пры галоўных упраўленнях юстыцыі абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў з удзелам прадстаўнікоў зацікаўленых дзяржаўных органаў.


У нарадзе прынялі ўдзел намеснік начальніка аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Аксана Пашкевіч, старшыня грамадскай назіральнай камісіі пры ГУЮ Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Каташук і член камісіі Таццяна Рык.
Падчас пасяджэнняў абмяркоўваліся пытанні працоўнай і сацыяльнай рэабілітацыі вызваленых з устаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы. Сябры камісіі дзяліліся досведам працы па правядзенні анкетавання асуджаных.
