Віцебская абласная рабочая група па прававой асвеце на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргеем Канапелькам сустрэлася з калектывам філіяла "Лінейная вытворчая дыспетчарская станцыя "Полацк" ААТ "Гомельтранснафта Дружба".


У ходзе сустрэчы былі закрануты актуальныя прававыя тэмы.
Так, аб прававых падставах рэгулявання кантрактнай формы найму, расказала галоўны прававы інспектар Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Святлана Супрунчук.

Аб дадатковым свабодным ад работы дні расказала галоўны спецыяліст упраўлення сацыяльна-працоўных адносін, заработнай платы і аховы працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Наталля Хлусевіч.




У рамках сустрэчы для сяброў абласной групы была арганізавана экскурсія па тэрыторыі прадпрыемства, падчас якой начальнік філіяла Аляксей Пастухоў распавёў, што прадпрыемства бярэ свой пачатак з 1967 года. Агульная плошча станцыі - 859 694 м2. Асноўны від дзейнасці філіяла - транспартаванне нафты і нафтапрадуктаў па трубаправодах на нафтаперапамповачныя заводы Рэспублікі Беларусь і краін Еўропы. Падчас экскурсіі госці змаглі на свае вочы ўбачыць помпавыя і рэзервуарныя станцыі, а таксама шматкіламетровы трубаправод.


Сустрэча з калектывам прайшла ў атмасферы зацікаўленасці і выклікала вялікую цікавасць у прысутных. Таксама па сродках відэаканферэнцсувязі ў гутарцы прынялі ўдзел супрацоўнікі нафтаперапамповачнай станцыі "Горкі" і лінейна-вытворчага ўчастка "Сянно".
У канцы мерапрыемства, работнікам філіяла аказана бясплатная прававая кансультацыйная дапамога па пытаннях жыллёвага, працоўнага, сямейнага і іншага заканадаўства.