+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

6 лістапада 2024

Напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі і электаральнай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2025 годзе начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Канапелька правёў сустрэчу з моладдзю калектыву.

У сяброўскай атмасферы гаварылі пра важнасць гістарычнай памяці, яе значэнне для сучаснасці; аб барацьбе за роўнасць і справядлівасць, якія закладзены ў ідэалах Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Асаблівая ўвага ўдзелена тэме маючых адбыцца выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Сяргей Пятровіч адзначыў, што кожны голас - гэта адказнасць за будучыню краіны і заклікаў маладых супрацоўнікаў праяўляць актыўную грамадзянскую пазіцыю, цікавіцца грамадскімі працэсамі.