Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці падрыхтавана віртуальная выстаўка дакументаў “Акцябрына Мельдзюкова. Да 100-годдзя з дня нараджэння актрысы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа».
Выстаўка змяшчае фатаграфіі і асабістыя дакументы актрысы, якая сыграла больш за 200 роляў на тэатральнай сцэне Віцебска. За заслугі ў развіцці беларускага тэатральнага мастацтва А.Ф. Мельдзюковай было прысвоена ганаровае званне "Заслужаны артыст БССР".
Азнаёміцца з выставай можна тут.