+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

17 кастрычніка 2024
Сёння на базе ўпраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама адбылася сустрэча начальніка ўпраўлення Мікіты Разяпава са студэнтамі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава

У рамках рэалізацыі дагавора аб сумеснай дзейнасці, заключанага паміж УА «ВДУ ім. П.М.Машэрава»
і ГУЮ Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, начальнік упраўлення сустрэўся са студэнтамі, каб расказаць аб рабоце судовых выканаўцаў.
Мікіта Фанілевіч падрабязна растлумачыў працэс прымусовага выканання, закрануў пытанні звязаныя з правамі даўжнікоў і спагнаўцаў, а таксама асвятліў механізмы кантролю за выкананнем закону. Студэнты праявілі жывую цікавасць, задавалі пытанні аб практыцы работы судовых выканаўцаў і цяжкасцях з якімі тыя сутыкаюцца. Сустрэча дала магчымасць маладым юрыстам даведацца аб кар'ерных перспектывах і абмеркаваць актуальныя праблемы ў галіне правапрымянення.

фота2.jpg

Напрыканцы сустрэчы начальнік упраўлення паказаў маладым людзям выставу "Судовы выканаўца на старонках гісторыі", размешчаную ва ўпраўленні. Таксама, прадэманстраваў унікальны мабільны лічбавы комплекс - экспазіцыю, створаную на аснове выставы.