У кастрычніку 2024 года Дзяржаўным архівам у г. Глыбокае працягнута правядзенне ўрокаў і экскурсій для школьнікаў
9 і 10 кастрычніка архіў наведалі вучні Залескай сярэдняй школы і Чарнявіцкай базавай школы Глыбоцкага раёна.
Супрацоўнікі архіва азнаёмілі хлопцаў з архіўнымі дакументамі, прадстаўленымі на выставе “Ты хочаш міру? Памятай пра вайну!», правялі кіналекторый з праглядам фільма «Вызваленне. Віцебск” і арганізавалі аглядныя экскурсіі ў выглядзе квэста “Гісторыя ў архіўных дакументах”.
11 і 12 кастрычніка архівісты пабывалі ў Сярэдняй школе № 2 г. Глыбокае і Глыбоцкай раённай гімназіі, дзе для вучняў 8 і 10 класаў правялі ўрокі на тэму "Генацыд беларускага народа на тэрыторыі Глыбоцкага раёна падчас Вялікай Айчыннай вайны". Пасля ўрокаў для хлопчыкаў і дзяўчынак быў прадэманстраваны фільм «Вызваленне. Віцебск».
