+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

14 кастрычніка 2024
У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году якасці і напярэдадні прафесійнага свята - Дня архівіста, калектыў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Полацку наведаў кандытарскую фабрыку "Камунарка".

Падчас экскурсіі архівісты азнаёміліся з усімі этапамі вытворчасці цукерак ад распрацоўкі рэцэптуры да адпраўкі ў магазіны, прайшлі па духмяных цэхах, дзе пануе бездакорная чысціня і пахне шакаладам, ваніллю і арэхамі, паспрабавалі цукеркі прама з канвеера.
На выставе экскурсанты ўбачылі, якую разнастайнасць выдатнай прадукцыі вырабляе "Камунарка" і змаглі паспрабаваць "навінкі" вытворчасці. У канцы экскурсіі ўсіх удзельнікаў чакалі салодкія "сюрпрызы" ад фабрыкі.