Паважаныя працаўнікі архіваў, ветэраны!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём архівіста!
Менавіта вы, архівісты, беражліва захоўваеце і памнажаеце найбагацейшы дакументальны здабытак народа, вас па праве можна назваць захавальнікамі чалавечых лёсаў, адлюстраваных у дакументальных помніках нашага часу. Бо айчынныя архіўныя ўстановы сёння - гэта найбуйнейшыя крыніцы ведаў аб мінулым беларускага народа, якія дазваляюць ацэньваць мінулае, аналізаваць сучаснасць і зірнуць у будучыню. Справа, якой вы сябе прысвяцілі, з'яўляецца найважнейшым складнікам грамадскага і культурнага жыцця краіны. Нашчадкі павінны ўбачыць дакументальнае багацце Беларусі ў поўным аб'ме. Мець магчымасць яго выкарыстання ў навуковых і практычных мэтах.
Жадаем моцнага здароўя вам і вашым блізкім, шчасця і дабрабыту, удачы ў нялёгкай, але творчай справе на карысць роднай Беларусі!
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама