У Дзень народнага адзінства ўстанова "Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае" адчыніў свае дзверы для прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый Глыбоцкага раёна.
У чытальнай зале дзяржархіва быў праведзены круглы стол на тэму "17 верасня - Дзень аднаўлення гістарычнай справядлівасці". Сярод запрошаных — старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца і старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь" Алег Апятёнак.
Удзельнікаў круглага стала вітала выконваючы абавязкі дырэктара архіва Аліна Юргель. Яна нагадала прысутным пра гістарычныя карані самага маладога дзяржаўнага свята і прадэманстравала кароткаметражны фільм "Уз'яднанне", падрыхтаваны ўстановай "Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў".
У рамках мерапрыемства адбылося ўрачыстае ўручэнне білетаў новым членам Беларускай партыі "Белая Русь" і членам грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".
Падводзячы вынікі сустрэчы, Вера Міхайлаўна адзначыла: «Дзень народнага адзінства - гэта свята, якое азначае трыумф гістарычнай справядлівасці. 85 гадоў таму наш народ, раздзелены на заходніх і ўсходніх беларусаў амаль на 20 гадоў, зноў стаў адзінай нацыяй. 17 верасня 1939 года пачалася новая старонка ў гісторыі Беларусі. Таму Дзень народнага адзінства для беларусаў - важнае, напоўненае глыбокім гістарычным значэннем, свята».