+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

16 верасня 2024


Кейс-платформа "Прагрэс" для непаўналетніх, з якімі праводзіцца комплексная рэабілітацыя, прайшла на базе сацыяльна-педагагічнага цэнтра Кастрычніцкага раёна горада Віцебска. Удзел у ёй узяў намеснік начальніка ўпраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Мікалай Кабачэўскі.

Галоўнай мэтай мерапрыемства з'яўлялася - прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх, прапаганда здаровага ладу жыцця, фарміраванне пісьменных і адказных адносін да свайго здароўя. Падчас мерапрыемства хлопцы даведаліся аб крымінальнай адказнасці непаўналетніх.

5413445285063025382.jpg5413445285063025383.jpg

Мікалай Мікалаевіч правёў работу па растлумачэнні заканадаўства і наступствах яго невыканання. «Падлеткавы ўзрост - пераломны і складаны этап у жыцці. Аднак выконваць закон і ведаць свае правы абавязаны кожны, - упэўнены прадстаўнік абласной юстыцыі. - А каб у маладых людзей не было часу на благія думкі і справы, трэба заняць іх карыснай справай, даць ім магчымасць праявіць сябе, свае здольнасці і таленты. Для гэтага ў нас у горадзе, ды і рэспубліцы ў цэлым створаны ўсе ўмовы».

5413445285063025386.jpg

Мікалай Кабачэўскі выказаў надзею, што атрыманая падчас мерапрыемства інфармацыя дапаможа падлеткам арыентавацца ў прававым полі і больш не рабіць правіннасці. Акрамя таго ён прадэманстраваў рабятам відэаролік, які наглядна апісвае сітуацыю чалавека, які спатыкнуўся, але стаў на шлях выпраўлення.

На сустрэчу з падлеткамі таксама прыйшлі прадстаўнікі сумежных структур і іншых зацікаўленых службаў і арганізацый абласнога цэнтру.