Чарговай пляцоўкай рэспубліканскай інфармацыйна-асветніцкай акцыі "Беларусь адзіная" стаў Наваполацк.
10 верасня ў Палацы культуры ААТ "Нафтан" адбылася дыялогавая пляцоўка "Мірная краіна: вытокі і перспектывы беларускай мадэлі развіцця".
Спікерамі сустрэчы выступілі намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Данілавіч, аналітык Інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін, генеральны дырэктар інфармацыйнага агенцтва "Мінск-навіны" Андрэй Крывашэеў.
Госці з розных куткоў Віцебскай вобласці разам з прамоўцамі абмеркавалі вытокі і перспектывы беларускай мадэлі развіцця. У зале сабраліся студэнты, педагогі, урачы, прадстаўнікі нафтаперапрацоўчай прамысловасці. Усе яны адзіныя ў меркаванні: толькі разам мы можам зрабіць жыццё ў нашай краіне яшчэ лепшым.
Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ўстановы "Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку".