Пад такой назвай у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году якасці, архівісты ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» падрыхтавалі выставу фотадакументаў. Размясцілася экспазіцыя ў Музеі гісторыі і культуры райцэнтра.
На выстаўцы прадстаўлены лічбавыя копіі фотаздымкаў з фондаў Віцебскага раённага аддзела сувязі, гарадскога Савета рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, аддзела ўпраўлення Віцебскага губернскага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта, аддзела ўпраўлення выканаўчага камітэта Віцебскага губернскага Савета рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, якія знаходзяцца на архіў Віцебскай вобласці», а таксама фотаздымкі з фонду Аршанскага настаўніцкага інстытута, якія захоўваюцца ў Аршанскім Дзяржархіве.
Многія здымкі былі зроблены ў першай чвэрці 20-га стагоддзя. Самыя раннія з іх датуюцца 1915 годам. На фота захавана жінь жыхароў Віцебскай губерні самых розных прафесій і пластоў насельніцтва.
Дзякуючы падрыхтаванай экспазіцыі можна азнаёміцца з модай і стылем тых гадоў, разгледзець якія насілі касцюмы, сукенкі, галаўныя ўборы, якія рабілі прычоскі нашы продкі больш за 100 гадоў таму і ў пасляваенны час, убачыць высакароднасць, адухоўленасць, прыгажосць і індывідуальнасць іх асоб. Бо фатаграфія - гэта адбітак мінулага, кавалачак памяці для новага пакалення. Старыя фатаграфіі беражліва захоўваюць маўклівую праўду аб тым, што было раней, абуджаюць жаданне зразумець той далёкі час, і тых людзей, якія глядзяць на нас з пажоўклых здымкаў.
Выстаўка адрасавана шырокаму колу асоб: школьнікам, студэнтам, краязнаўцам, педагогам і ўсім, каму цікавая гісторыя і культура рэгіёна.
