Навучальны год ужо пачаўся, а падарункі школьнікі працягваюць атрымліваць. У якасці добрых чараўнікоў выступілі работнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама на чале з начальнікам Сяргеем Канапелькам.
Яны пабывалі ў гасцях у шматдзетнай сям'і Сербаліных, дзе выхоўваюцца трое непаўналетніх дзяцей, двое з якіх - школьнікі. Усяго ж у сям'і пяць дзяцей і двое старэйшых ужо дасягнулі паўналецця і пакінулі бацькоўскую хату.

Акрамя салодкіх падарункаў госці перадалі падарункавы сертыфікат у Дэтмір і пажадалі хлопцам лёгкай вучобы, слухацца бацькоў і радаваць іх добрымі ацэнкамі.
Таксама ў рамках дабрачыннай акцыі "Збяром дзяцей у школу" частка сродкаў добраахвотных ахвяраванняў будзе пералічана на рахунак Беларускага Чырвонага Крыжа.