+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

3 верасня 2024

Вось і праляцелі летнія вакацыі. Вучні зноў занялі свае месцы за школьнымі партамі. А гэта значыць, што і ў Дзяржархівах адновяцца экскурсіі для школьнікаў.

Так, 2 верасня, у рамках акцыі "Архівы - школе" Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае наведалі вучні 8 "Г" класа раённай гімназіі.

Дзеці з задавальненнем прайшлі квэст "Гісторыя ў архіўных дакументах", у працэсе якога яны пабывалі ў архівасховішчы, пазнаёміліся са складам фондаў, якія знаходзяцца на захоўванні, геральдычнымі сімваламі раённых цэнтраў, якія ўваходзяць у зону абслугоўвання архіва.

У чытальнай зале вучням была прадстаўлена выстава архіўных дакументаў “Ты хочаш міру? Памятай пра вайну!», якая расказвае пра акупацыйны рэжым падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Глыбокага і раёна.