У мэтах дакладнага інфармавання па пытаннях знешняй і ўнутранай палітыкі дзяржавы, аператыўнага вырашэння надзённых праблем людзей у краіне ў трэці чацвер кожнага месяца праводзіцца адзіны дзень інфармавання. У той раз у галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама абмяркоўвалі тэму інфармацыйнай гігіены, ці як не стаць ахвярай дэзінфармацыі.
У канферэнц-зале ўпраўлення прымусовага выканання прысутнічалі прадстаўнікі ГУЮ, УПІ, а ў анлайн-рэжыме - работнікі тэрытарыяльных ВПІ.
Пра тое, як правільна фільтраваць інфармацыю ў сетцы Інтэрнэт, а таксама як не стаць ахвярай кібермахляроў распавёў старэйшы оперупаўнаважаны ўпраўленні па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці КС УУС аблвыканкама Аляксей Заблоцкі.
Прадстаўнік абласной Дзяржаўтаінспекцыі Мікіта Сямёнаў праінфармаваў аб тым, што напярэдадні навучальнага года ў Беларусі пройдзе прафілактычная акцыя "Увага - дзеці!".
«Для прыцягнення ўсеагульнай увагі да бяспекі дзяцей на дарозе, павышэння пільнасці вадзіцеляў і бацькоў напярэдадні пачатку навучальнага года традыцыйна з 25 жніўня МУС правядзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага - дзеці!». Яна працягнецца па ўсёй краіне да 5 верасня гэтага года. У дні правядзення спецыяльных мерапрыемстваў аўтамабілі ў светлы час сутак павінны перамяшчацца з уключаным блізкім святлом фар», - адзначыў Мікіта Аляксандравіч. Ён заклікаў прысутных выконваць правілы дарожнага руху, быць вельмі ўважлівымі на дарогах, асабліва ў цёмны час сутак і ў месцах, дзе дарогу могуць перабягаць дзікія жывёлы.
Аб прафілактыцы наркаманіі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь далажыла старшы оперупаўнаважаны УНіПТ КМ УУС аблвыканкама Ганна Лебедзева. Ганна Анатольеўна расказала прысутным аб праблеме распаўсюджвання наркаманіі ў маладзёжным асяроддзі, аб тым, да чаго вядзе ўжыванне наркатычных сродкаў і як супрацьстаяць гэтаму злу.
Завяршылася пасяджэнне правядзеннем дадатковых заняткаў па службовай падрыхтоўцы сярод работнікаў ТОПІ, падчас якіх былі разгледжаны вынікі працы за сем месяцаў, а пры ўдзеле прадстаўніка абласной пракуратуры Дзяніса Пласкунова разгледжана пытанне замены крымінальнага штрафу на больш строгае пакаранне.
