+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

31 ліпеня 2024

Намеснік старшыні Валгаградскай абласной думы (Расійская Федэрацыя) Тамара Галавачова выказала падзяку начальніку галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргею Канапельку і калектыву Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці за ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні Міжнароднага гісторыка-архіўнага тэлемоста "Ёсць горад Двін". Мерапрыемства было прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Віцебскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У лісце гаворыцца: "Дзякуй за карпатлівую плённую працу па папулярызацыі архіўных дакументаў, духоўнаму выхаванню моладзі і ўклад у захаванне дакументальнай спадчыны Валгаградскай і Віцебскай абласцей".

Таксама Тамара Пятроўна дзякуе архівістам за садзейнічанне ў пошуку месца пахавання гвардыі старшага сяржанта, камандзіра мінамётнага разліку 284-га стралковага палка 85-й стралковай дывізіі 1-га Прыбалтыйскага фронту Міхаіла Міхайлавіча Галавачова.