Ганаровая ўзнагарода была ўручана 20 чэрвеня на навукова-практычнай канферэнцыі "Бешанковіцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёну" за вывучэнне, захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны Віцебшчыны і плённае супрацоўніцтва з навуковымі ўстановамі Аддзялення гуманітарных навук і мастацтва НАН Беларусі.


Падзяка старшыні Бешанковіцкага райвыканкама была аб'яўлена вядучаму архівісту аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Антону Юпатаву за значны асабісты ўклад у даследаванне гісторыі партыйных і савецкіх органаў улады Бешанковіцкага рэгіёну і ў сувязі са 100-годдзем раёна.
На канферэнцыі прагучала восем дакладаў супрацоўнікаў архіва па розных пытаннях гісторыі Бешанковіцкага краю.