+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

10 мая 2024

У галоўным упраўленні юстыцыі сёння ўшаноўвалі ветэрана працы Галіну Фёдараўну Груздзеву, якая адзначае сваё 75-годдзе. У кабінеце ў намесніка начальніка адбылося ўрачыстае мерапрыемства. У адрас імянінніцы прагучала нямала цёплых слоў і шчырых віншаванняў. 

Віншуючы з днём нараджэння і ўручаючы Ганаровую грамату галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама, Марына Фёдараўна адзначыла, што Г.Ф. Груздзева практычна ўсю сваю працоўную дзейнасць прысвяціла органам юстыцыі, а гэта больш за 30 гадоў. Была яна сакратаром судовага пасяджэння і судовым выканаўцам, аднак да выхаду ў адстаўку доўгі час працавала вядучым спецыялістам па судовай статыстыцы і спецработе аддзела аргазабеспячэння дзейнасці судоў галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама. Яна адрознівалася высокай адказнасцю і патрабавальнасцю ў рабоце, вяла актыўную грамадскую дзейнасць, з'яўлялася членам прафкама, удзяляла ўвагу стажыроўцы маладых суддзяў і навучанню загадчыкаў канцылярый правільнаму складанню справаздачнасці, праводзіла заняткі.

DSC_1806.JPGDSC_1836.JPG

За добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці неаднаразова заахвочвалася кіраўніцтвам упраўлення юстыцыі, аблвыканкамам, Міністэрствам юстыцыі, узнагароджана медалямі «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І. Ленина», «Ветеран труда». Неаднаразова яе імя заносілася на Дошку Гонару галоўнага ўпраўлення юстыцыі.

DSC_1834.JPGDSC_1859.JPGDSC_1853.JPGDSC_1862.JPGDSC_1871.JPGDSC_1876.JPG

Свае віншаванні імянінніцы выказалі і былыя калегі, ветэраны юстыцыі на чале са старшынёй пярвічнай арганізацыі Віктарам Праннікам. Яны не толькі пажадалі ёй моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, сямейнага шчасця, дабрабыту, але і падзякавалі за актыўны ўдзел у ветэранскім руху, бо Галіна Груздзева з'яўляецца кантралёрам пяршоўкі.

DSC_1893.JPG

Галіна Фёдараўна выступіла з словамі ўдзячнасці ў адказ, успомніла свой жыццёвы і працоўны шлях. А зараз, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, практычна ўвесь свой час жанчына прысвячае сям'і каханага сына Аляксандра і жыццю на дачы.