Напярэдадні Дня Перамогі, а таксама ў рамках святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама стартавала патрыятычная акцыя "Мы - памятаем!". Яе ўдзельнікамі сталі актывісты БРСМ, сябры прафсаюза, у тым ліку з тэрытарыяльных ВПІ.
«Гэты працяг распачатай летась працы па добраўпарадкаванні і аднаўленні помнікаў вайсковай славы, адзіночных і брацкіх магіл ваяроў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, асобных вайсковых участкаў, а таксама месцаў пахавання грамадзянскага насельніцтва, загінулага ад рук фашыстаў, — распавяла сябра першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» Ганна Свіст. - Падобныя мерапрыемствы прымушаюць задумацца, успомніць аб трагедыях мінулых гадоў. Праз працоўныя акцыі мы захоўваем нашу гісторыю і выхоўваем патрыятызм сярод моладзі».
Першымі ў гэтым годзе акцыю падтрымалі работнікі ВПІ Віцебскага раёна на чале з начальнікам Аленай Мядзведзевай. Калектыў быў заняты на добраўпарадкаванні брацкай магілы № 4402 у вёсцы Пянкловічы Задуброўскага сельсавета.


Пасля/Да
У названым месцы пахаваны 70 савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1943-1944 гадах у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вядомыя імёны ўсіх. У 1958 годзе на магіле быў устаноўлены абеліск з зоркай на вяршыні, фатаграфій загінулага воіна і надпісам: «1941 – 1945». Ля падножжа гранітная пліта з тэкстам: "Тут пахаваны салдаты, сяржанты і афіцэры, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945". Па баках - пліты з імёнамі загінуўшых. Судовыя выканаўцы адрамантавалі помнік, добраўпарадкавалі прылеглую да яго тэрыторыю і як належыць ушанавалі памяць загінуўшых у баях хвілінай маўчання.


«Ёсць такія гістарычныя падзеі, над якімі час сапраўды не ўладны. І не памылюся, калі скажу, што Дзень Перамогі з гадамі займае ўсё больш значнае месца ў жыцці кожнага з нас», - адзначыла Алена Мядзведзева.
Працоўны дэсант галоўнага ўпраўлення юстыцыі правёў работы па навядзенні парадку каля абеліска "Месца спаленай вёскі" (былая в. Падцева), устаноўленага ў Курынскім сельсавеце Віцебскага раёна. Як расказвае гісторыя, 23 мая 1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі 29 жыхароў Падцева, спалілі 18 двароў. У 1958 годзе на месцы спаленага населенага пункта ўсталяваны абеліск. Таксама вёска ўшанавана ў мемарыяльным комплексе "Хатынь".


Асноўныя аднаўленчыя работы помніка работнікі ГУЮ правялі летась, на гэты раз яны пафарбавалі абеліск, прыбралі смецце, якое назапасілася за восень і зіму, перакапалі клумбу. Па традыцыі ўдзельнікі акцыі ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.






Шанаваць памяць аб тых, хто цаной свайго жыцця падарыў нам мір і свабоду — наш святы абавязак.