+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

25 красавіка 2024

У Віцебску ў рэжыме ВКС адбыўся абласны семінар з кіраўнікамі аддзелаў загсаў гар- і райвыканкамаў, адміністрацый раёнаў абласнога цэнтра. Удзел у ім таксама прынялі начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Сяргей Канапелька, яго намеснік Таццяна Харушэўская, а таксама спецыялісты аддзела натарыята, загсаў і кантролю за дзейнасцю ліцэнзіятаў па аказанні юрыдычных паслуг.

Асноўная мэта семінара - удасканаленне дзейнасці ў сферы рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану. Адмысловая ўвага была нададзена ўзаемадзеянню з органамі ўнутраных спраў, статыстыкай, удзелу органаў загса ў грамадзянскім працэсе. Для гэтага былі запрошаны дакладчыкі з адпаведных ведамстваў і структур: вядучы спецыяліст па пашпартнай працы, выезду за мяжу і рэгістра насельніцтва ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС аблвыканкама Ірына Санчук, начальнік аддзела дэмаграфічнай статыстыкі і перапісу насельніцтва галоўнага статыстычнага ўпраўлення судоў Віцебскай вобласці Алена Сінкевіч. Вострыкава.

IMG_20240425_104840.jpgDSC_1598.JPGDSC_1650.JPG

Галоўны спецыяліст аддзела натарыяту, загсаў і кантролю за дзейнасцю ліцэнзіятаў па аказанні юрыдычных паслуг галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Крысціна Смольская больш дэталёва расказала пра дзейнасць органаў загса.

У час семінара ўдзельнікі абмяняліся вопытам работы, зацвердзілі новы склад Метадычнай Рады органаў загса пры галоўным упраўленні юстыцыі і паглядзелі кадры ўнікальнай кінахронікі праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі», аб стварэнні якога расказала намеснік дырэктара абласнога Дзяржархіва Таццяна Буевіч.

IMG_20240425_124726.jpg

Акрамя таго, у рамках мерапрыемства цёпла і сардэчна праводзілі на заслужаны адпачынак былога начальніка аддзела загса Віцебскага гарвыканкама Галіну Гусеву, працоўны шлях якой у органах загса налічвае 34 гады. У адрас Галіны Анатольеўны было сказана шмат добрых слоў, уручаны ўзнагароды і прывітальныя адрасы, кветкі ад кіраўніцтва галоўнага ўпраўлення юстыцыі і калег.

«Ва ўсе часы Вы, Галіна Анатольеўна, з'яўляліся прыкладам для сваіх супрацоўнікаў, былі арыенцірам у прафесійнай дзейнасці. За немалы прафесійны шлях Вы зрабілі шмат для развіцця органаў загса, вялі актыўную грамадскую дзейнасць, з'яўляліся старшынёй нашай Метадычнай Рады, перадавалі досвед моладзі. Дзякуй вялікі за прафесіяналізм!», - адзначыў, уручаючы Ганаровую грамату галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама, Сяргей Канапелька.

DSC_1618.JPGDSC_1629.JPGDSC_1636.JPG

Словы ўдзячнасці, павагі, падзякі за бездакорную дзяржслужбу выказала і Таццяна Харушэўская. Таксама яна выказала надзею, што, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, Галіна Анатольеўна, магчыма, знойдзе час і сілы для развіцця ветэранскага руху сярод былых работнікаў органаў загса.

У сваю чаргу Галіна Анатольеўна падзякавала калегам за цёплыя словы, сумесную работу высокую ацэнку яе шматгадовай працы, якую яна добрасумленна выконвала на працягу доўгіх гадоў. І прызналася, што планаў у яе намечана шмат, перш за ўсё яна мае намер прысвяціць сябе сям'і, а таксама больш часу аддаваць любімым заняткам - кветкаводству, чытанню, падарожжам, бо жыццё - гэта рух.