Назіральная камісія наведала папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу №9 і №10, размешчаныя ў Віцебску.
Госці азнаёміліся з умовамі побыту асуджаных, арганізацыяй іх вольнага часу, медыка-санітарнага забеспячэння і многім іншым.
У папраўчай установе № 9 праведзены рамонт кухні і санвузла. Асуджаныя маюць магчымасць займацца фізкультурай, для гэтага створана спортпакой, абсталяваная адпаведным інвентаром.
У ВУАТ № 10 ажыццёўлены рамонт і аснашчэнне абсталяваннем кухні (пакоі для прыёму ежы), асобных спальных памяшканняў.
Як растлумачыла кіраўніцтва папраўчых устаноў, медыцынскае абслугоўванне асуджаных забяспечваецца ў гарадской паліклініцы №6.
У дзень наведвання членамі камісіі ўстаноў на базе ВУАТ № 9 была арганізавана інтэлектуальная гульня "Брэйн-рынг" паміж камандамі ВУАТ № 9, 10, 11. Інтэлектуальны батл прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У склад журы ўвайшоў адзін з сябраў назіральнай камісіі Міхаіл Мярзляк.


