Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама аб'яўляе конкурс дзіцячых малюнкаў "Мая сям'я".
Конкурс закліканы павысіць у падрастаючага пакалення аўтарытэт і ролю інстытута сям'і, падтрымаць іх цікавасць да сямейных каштоўнасцей і раскрыць творчыя здольнасці дзяцей.
Творчае спаборніцтва праводзіцца з 1 па 30 красавіка 2024 года ва ўзроставых катэгорыях: для дзяцей да 7 гадоў, з 7 да 12 гадоў (уключна) і з 13 да 16 гадоў (уключна).
Конкурсныя работы накіроўваюцца на адрас галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама: 210015, г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18.
Падрабязней з умовамі конкурсу можна азнаёміцца тут.