У чытальнай зале ўстановы "Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае" прайшла літаратурна-музычная гасцёўня "З любоўю да жыцця і слова...", прысвечаная 70-гадоваму юбілею паэта, члена Саюза беларускіх пісьменнікаў, Алеся Міхайлавіча Жыгунова.
Мерапрыемства праведзена сумесна з Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. У цёплай, душэўнай атмасферы залы Алесь Міхайлавіч чытаў вершы са сваіх зборнікаў “Матчына вышыванка”, “Мая Тройца” і інш.
На сустрэчы прысутнічалі сябры паэта - Таццяна Ломыш, паэтка і Браніслаў Грамакоўскі, кампазітар, спявак. У выкананні Браніслава Грамакоўскага прагучалі песні, напісаныя на вершы Алеся Жыгунова, якіх налічваецца каля трыццаці.
У сваю чаргу супрацоўнікі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Таццяна Аўласава і Марына Малатоўнік пазнаёмілі прысутных з дакументамі з асабістых фондаў паэтаў Віталя Гарановіча, Марыі Баравік, Галіны Загурскай, якія знаходзіліся на захоўванні ў Дзяржархіве ў г. Глыбокае. Архівісты запрасілі гасцей да супрацоўніцтва для стварэння іх асабістых фондаў.