Спецыялісты Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у якасці сацыяльнага партнёра ў рабоце VII пленума абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, на якім была паказана кінахроніка вызвалення Віцебска ў 1944 годзе.
Для архівістаў і прафсаюзаў вобласці Год міру і стварэння стаў плённым у супрацоўніцтве. Разам яны арганізавалі і правялі серыю мерапрыемстваў – тэматычныя гасцёўні “АРХІВАЖНА: гісторыя ў асобах”. Удзельнікамі сустрэч сталі ў тым ліку і работнікі БДАКФФД. З фондаў гэтага архіва былі прадстаўлены кінасюжэт аб святкаванні грамадскасцю Віцебска 50-годдзя Народнага артыста СССР Аляксандра Іллінскага, які з'яўляўся легендай тэатра ім. Я. Коласа, аўдыёзапісы з галасамі паэта Рыгора Барадуліна і пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.
Сацыяльнае партнёрства архіваў і абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў атрымала свой працяг і сёлета.
Выступаючы на пленуме, намеснік дырэктара абласнога Дзяржархіва Таццяна Буевіч прадставіла прысутным праект дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў "Вызваленне гарадоў Беларусі". Яна адзначыла, што дакументальны фільм створаны ў рамках "Адкрытага кінаархіва" на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 2013 г. мерапрыемстваў».
У пацвярджэнне сказанага, удзельнікі VII пленума прафсаюза змаглі ўпершыню ўбачыць эксклюзіўныя кадры кінахронікі 1944 года, прысвечанай вызваленню Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У пленуме прынялі ўдзел больш за 80 чалавек. Яны далі высокую ацэнку рабоце БДАКФФД, падзякавалі архівістам і выказалі надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва.

