+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

21 сакавіка 2024

Сёння ў галоўным упраўленні юстыцыі ў анлайн-фармаце прайшоў Адзіны дзень інфармавання.

На гэты раз тэмай абмеркавання сталі праекты будучыні Рэспублікі Беларусь.

Для яе абмеркавання былі запрошаны генеральны дырэктар ААТ "БелВітуніфарм" Сяргей Бальшакоў і намеснік галоўнага інжынера РУП "Віцебскэнерга" Уладзімір Мазенкоў. 

Сяргей Аляксандравіч расказаў аб развіцці адраслі біятэхналогій на тэрыторыі Віцебскай вобласці і краіны ў цэлым. Паводле яго слоў, супрацоўнікі "БелВітуніфарма" ўжо многія гады працуюць з вакцынамі, адпрацоўваюць розныя тэхналогіі. Усё гэта дазваляе ім быць лідэрамі па стварэнні розных беларускіх медыцынскіх вакцын, у тым ліку супраць каранавіруса.

DSC_1048.JPGDSC_1035.JPG

Аб развіцці атамнай энергетыцы на тэрыторыі Беларусі і што гэта дае краіне і людзям - дэталёва расказаў Уладзімір Мазенкоў.

DSC_1027.JPGDSC_1024.JPG

Традыцыйна ў гэты дзень адбыліся заняткі па ідэалагічнай падрыхтоўцы. У якасці дакладчыка на тэму "Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь" выступіў начальнік аддзела абласной пракуратуры Васіль Пашкоўскі.

DSC_1053.JPG

Аб правілах паводзін на паляванні і рыбалцы расказаў галоўны паляўніцтвазнавец Віцебскай абласной арганізацыі структуры РДГА БТПР Ігар Каштанаў.

DSC_1063.JPG

Начальнік АЗГС УУС аблвыканкама Алег Радзішэўскі праінфармаваў аб правільнасці накіравання запытаў, а аб аб навінах у банкаўскіх паслугах расказала намеснік начальніка аддзела продажаў ААТ "ААБ Беларусбанк" Марына Буза.

DSC_1074.JPGDSC_1026.JPG