Галоўны спецыяліст аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Ганна Свістунова наведала службу "адно акно" Сенненскага раённага выканаўчага камітэта.
Мэта маніторынгу - вывучэнне арганізацыі дзейнасці службы "адно акно" рэгіёну, у тым ліку з ужываннем фармату "таемны наведвальнік", і ацэнка выканання дадзеных па выніках працы ў 2023 годзе рэкамендацый.
У час сустрэчы са спецыялістамі службы былі абмеркаваны праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць у рабоце, змяненні заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах, а таксама перспектывы ўдасканалення дзейнасці.
Падводзячы вынікі маніторынгу, Ганна Іванаўна адзначыла, што памяшканне, у якім размешчана служба "адно акно", адпавядае патрабаванням, устаноўленым заканадаўствам, спецыялістамі выконваюцца патрабаванні да дзелавога стылю адзення. Акрамя таго, арганізацыя работы службы "адно акно" Сенненскага райвыканкама з'яўляецца адной з лепшых практык у вобласці.




