Сёння абласная група па прававой асвеце на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргеем Канапелькам сустрэлася з калектывам ААТ "Белсплат" у Наваполацку.
Гендырэктар прадпрыемства Васіль Чычыкайла сустрэў гасцей і правёў невялікую азнаямленчую экскурсію. ААТ "Белсплат" - буйнейшая кампанія, якая прадастаўляе на рынку Рэспублікі Беларусь тавары і паслугі ў галіне забеспячэння бяспекі насельніцтва. Асноўны напрамак дзейнасці - вытворчасць металічных дзвярэй і ўстаноўка дамафонных сістэм.
У час сустрэчы з калектывам Сяргей Канапелька традыцыйна расказаў аб мэтах і задачах візіту, адзначыў, што акрамя выступленняў заяўленых дакладчыкаў па пэўных пытаннях заканадаўства, можна будзе атрымаць бясплатныя кансультацыі натарыуса, адваката, судовага выканаўцы прадстаўніка, абласнога аб'яднання прафсаюза.
- Гэта добрая магчымасць звярнуцца ў працоўны час і бясплатна з асабістымі пытаннямі да спецыялістаў органаў юстыцыі, а таксама ў галіне працоўнага і зямельнага заканадаўства, - сказаў Сяргей Пятровічы павіншаваў прысутных Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Паколькі сёння ў краіне святкуецца 30-годдзе Асноўнага закону, старшыня абласной калегіі адвакатаў Алена Барашкова выступіла з адпаведнай тэмай. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынята 15 сакавіка 1994 года і з'яўляецца першай у гісторыі суверэннай рэспублікі і пятай па ліку Канстытуцыяй Беларусі, якая дзейнічала пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь увасобіла ў сабе пераемнасць і вопыт шматвяковага гістарычнага шляху Беларусі, азнаменавала новы этап у палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Яна грунтуецца на неад'емным суверэнным праве беларускага народа мець сваю дзяржаўнасць і быць паўнапраўным суб'ектам сусветнай супольнасці.
Задача кожнага з нас - выконваць канстытуцыйныя абавязкі, падтрымліваць і захоўваць каштоўнасці, якія ўстаноўлены Асноўным дзяржаўным законам.
Галоўны прававы інспектар Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Святлана Супрунчук праінфармавала прысутных аб Новаўвядзенні Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь - 2024.
Аб новаўвядзеннях у заканадаўстве аб ахове і выкарыстанні зямель
расказала начальнік аддзела прававой, кадравай работы і справаводства ўпраўлення землеўпарадкавання Віцебскага аблвыканкама Наталля Махонь.
Пасля сустрэчы працаўнікі прадпрыемства змаглі атрымаць адказы на свае надзённыя пытанні.