Вынікі працы за 2023 год падвялі на справаздачна-выбарным сходзе пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі галоўнага ўпраўлення юстыцыі. Выбраны старшыня пярвічкі, склад прафсаюзнага камітэта і дэлегат на справаздачна-выбарную канферэнцыю Віцебскага гарадскога аб'яднання прафсаюзаў.
У рабоце сходу прынялі ўдзел намеснікі начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі, а таксама загадчык аддзела арганізацыйнай работы абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Валерый Цітоў.
Па выніках пасяджэння работа прафсаюзнай арганізацыі прызнана здавальняючай. Шляхам адкрытага галасавання аднагалосна старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі пераабрана Таццяна Цімафеева.
Пасля вымаўлення клятвы, Таццяна Валер'еўна падзякавала за сумесную працу ўсім сябрам прафсаюза, за іх уклад у развіццё прафсаюзнага руху. “Безумоўна, у нас ёсць над чым працаваць. У перспектыве - новыя праекты культурна - масавай і спартыўна - аздараўленчай работы і многае іншае. А ўсім прысутным у зале жадаю здароўя, поспехаў у працоўнай і прафсаюзнай дзейнасці», - падвяла вынік сходу старшыня прафкама.
У сваю чаргу Валерый Уладзіміравіч павіншаваў прафсаюзнага лідэра з перавыбраннем і пажадаў яму, а таксама абранаму складу прафкама дзейснай працы, поспехаў, плённага супрацоўніцтва.