На пашыраным пасяджэнні калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве вызначаны пераможцы ў розных намінацыях.
Так, у адпаведнасці з даручэннем Міністра юстыцыі Дэпартаментам па архівах і справаводству сумесна з галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі з 1 верасня па 30 лістапада 2023 г. быў арганізаваны конкурс «Лепшая чытальная зала дзяржаўнага архіва». У снежні 2023 года падведзены вынікі конкурсу і на пасяджэнні пераможцам уручаны пераходныя прызы.
Першае месца сярод абласных архіваў заняў Дзяржаўны архіў на Віцебшчыне.
Акрамя таго, паводле вынікаў 2023 года лепшым абласным архівам стаў Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці.

