Галоўны спецыяліст аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Ганна Свістунова наведала службу "адно акно" Расонскага раённага выканаўчага камітэта.
Мэта маніторынгу - вывучэнне арганізацыі дзейнасці службы "адно акно" рэгіёну і ацэнка выканання дадзеных па выніках працы ў 2023 годзе рэкамендацый.
Падчас маніторынгу абмяркоўваліся праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць у рабоце службы.
У 2023 годзе ў службе праведзены касметычны рамонт, арганізаваны дзіцячы куток і абсталявана працоўнае месца з персанальным камп'ютарам для грамадзян.
Па выніках маніторынгу адзначана, што памяшканне, у якім размешчана служба "адно акно", адпавядае патрабаванням, устаноўленым заканадаўствам, работнікам службы выконваюцца патрабаванні да дзелавога стылю адзення.



