Работнікі дзяржаўных архіваў Віцебшчыны разам з намеснікам начальніка аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Аксанай Пашкевіч прынялі ўдзел у пашыраным пасяджэнні калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве. Прайшло мерапрыемства з удзелам Міністра юстыцыі Сяргея Хаменкі.
З дакладам аб праведзенай за год рабоце выступіў дырэктар Дэпартамента Алег Воінаў.
Падводзячы вынік, Міністр юстыцыі выказаў словы падзякі кіраўніцтву Дэпартамента, рэспубліканскіх і абласных архіваў за тую ініцыятыву, якая праяўлена ў 2023 годзе. Ён адзначыў важнасць праводзімай работы абласнымі, Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі па захаванні гістарычнай праўды і ўдзел ва ўдасканаленні зместу архіўных дакументаў.
«Вы робіце вялікую працу. У мяне няма сумневаў, што ў архіўнай галіне працуюць прафесіяналы і сапраўдныя грамадзяне сваёй краіны, якія цудоўна разумеюць пастаўленыя задачы. Яны, безумоўна, павінны быць выкананы. У Год якасці ад кожнага з нас патрабуецца максімальны прафесіяналізм», - падкрэсліў Сяргей Хаменка.
За дасягнутыя вынікі ў рабоце Ганаровымі граматамі і Падзякамі Міністр юстыцыі ўзнагародзіў прадстаўнікоў архіўных устаноў.
Па выніках мінулага года дырэктарам Дэпартамента Алегам Воінавым былі ўзнагароджаны лепшыя архівы і лепшыя чытальныя залы архіўных устаноў рэспублікі.







