22 студзеня 2024 г. прайшла справаздачная канферэнцыя Віцебскай абласной калегіі адвакатаў за перыяд працы 2023 года.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Быліна А.Я., начальнік упраўлення адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці Міністэрства юстыцыі Падлеская Д.А., а таксама намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі – начальнік аддзела натарыята, загсаў і кантролю за дзейнасцю ліцэнзіятаў па Н.Х.
З прывітальным словам выступіла старшыня Віцебскай абласной калегіі адвакатаў Барашкава А.М.
У сваім выступленні старшыня адзначыла, што з галоўнай задачай - аказаннем кваліфікаванай юрыдычнай дапамогі грамадзянам і суб'ектам гаспадарання, прававой асветай адвакаты калегіі справіліся. У бягучым годзе неабходна прадоўжыць работу па павышэнню прэстыжу адвакатуры. "Толькі разам мы можам захаваць нашы традыцыі і ўсё тое лепшае, на чым трымаецца наша прафесія", - падкрэсліла яна.
Быліна А.Я. у сваім выступленні звярнула ўвагу на кадравае пытанне, на якасць аказання юрыдычнай дапамогі, на працы адвакатаў па прававой асветы грамадзян. У канцы выступлення звярнула асаблівую ўвагу калег на будучую палітычную падзею ў жыцці краіны - электаральную кампанію.
Падлеская Д.А. у сваім выступленні падкрэсліла неабходнасць падтрымання высокага статусу адваката, высокай якасці аказання юрыдычнай дапамогі, а таксама яе даступнасць. Асобна спынілася на электаральнай кампаніі, якая мае быць, і важнай ролі інфармацыйнай прававой працы з насельніцтвам па зменах у заканадаўстве.
Старшыня рады маладых адвакатаў ВОКА Навумік А.М. у сваім выступленні адзначыла, што маладыя адвакаты калегіі на працягу мінулага года актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх рэспубліканскіх і абласных значных мерапрыемствах і акцыях.
За высокія заслугі па аказанні юрыдычнай дапамогі грамадзянам і суб'ектам гаспадарання адвакат юрыдычнай кансультацыі №1 г. Віцебска Матора А.М. і адвакат юрыдычнай кансультацыі г. Віцебска па абслугоўванні суб'ектаў гаспадарання Сяргеева А.М. узнагароджаны Ганаровымі граматамі Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў, загадчыку юрыдычнай кансультацыі г. Орша Хадарэк А.У. абвешчана Падзяка Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.