+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

31 студзеня 2024

У гэтым годзе аддзел загса адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска святкуе сваё 50-годдзе.

Да 1974 года ў горадзе Віцебску быў адзін гарадзкі ЗАГС. І толькі ў студзені 1974 года ў 3 раёнах абласнога цэнтра, Чыгуначным, Кастрычніцкім і Першамайскім былі створаны раённыя бюро ЗАГС.

Спачатку бюро ЗАГС размяшчалася ў будынку Чыгуначнага райвыканкама г. Віцебска і займала 2 кабінеты: кабінет загадчыка і кабінет інспектара. Залі ўрачыстых абрадаў не было.

У 1990 годзе ў аддзеле загса Чыгуначнага райвыканкама г. Віцебска нарэшце з'явілася зала ўрачыстых абрадаў, гэта быў маленькі пакой. І толькі ў 2003 годзе была абсталявана сучасная зала ўрачыстых абрадаў.

А не так і даўно, у 2018 годзе, аддзел загса пераехаў у асобны адрэстаўраваны будынак, які з'яўляецца помнікам архітэктуры канца 19 - пачатку 20 стагоддзя, размешчаны па вул. Сярэдненабярэжнай, 7 у Віцебску.

Сёння на захоўванні архіва аддзела загса знаходзіцца каля сямідзесяці сямі тысяч запісаў актаў грамадзянскага стану, якія з'яўляюцца дакументамі сталага захоўвання.

изображение_viber_2024-01-31_15-47-05-153.jpg

У гэтыя святочныя дні з асаблівай цеплынёй у загсе ўспамінаюць аб былых работніках, якія верай і праўдай служылі ў аддзеле загса ў былыя гады і заўсёды рады сустрэчы з імі.

изображение_viber_2024-01-31_15-47-05-306.jpg

Час не стаіць на месцы. Сёння органы загса Рэспублікі Беларусь прынцыпова адрозніваюцца ад тых, што былі раней. Гэта сучасныя ўстановы, якія ўвесь час развіваюцца. Усё часцей у сваёй дзейнасці работнікі загса, а гэта начальнік Вольга Рыжкова і галоўны спецыяліст Ульяна Голубева, звяртаюцца да выкарыстання сучасных праграм і тэхнікі, асабліва пры аблічбоўцы запісаў актаў грамадзянскага стану.

Гэта сведчыць аб тым, што работа ў органах загса не з'яўляецца статычнай, яна змяняецца, удасканальваюцца яе формы. Але сутнасць застаецца нязменнай - назаўжды пакінуць запіс і разам з ёй памяць аб радаснай або сумнай падзеі, упісваючы яго ў летапіс кожнага грамадзяніна і краіны.