1 снежня адбылося падвядзенне вынікаў рэспубліканскага конкурсу «Лепшая чытальная зала дзяржаўнага архіва», які ўпершыню праводзіўся.
Старт гэтаму мерапрыемству быў дадзены 3 лютага 2023 года, калі ў ходзе пашыранага пасяджэння калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь "Аб выніках работы архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь за 2022 год і задачах на 2023 год" Міністр юстыцыі Сяргей Хомка.
Удзел у спаборніцтве прынялі 6 рэспубліканскіх архіваў, 6 абласных і 5 занальных архіваў.
У намінацыі "Лепшая чытальная зала абласнога дзяржаўнага архіва" пераможцам прызнана ўстанова "Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці".
Спецыяльна для пераможцаў конкурсу распрацаваны прызы - пераходзячыя знакі па кожнай намінацыі. Знакі будуць уручаны на пашыраным пасяджэнні калегіі Дэпартамента па выніках года.
Падрабязнасці на сайце Мінюста