Беларускі дзіцячы фонд у рамках навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" праводзіць марафон па зборы сродкаў для аказання дапамогі дзецям з захворваннем нейрабластома.
З 15 снежня 2023 года па 15 студзеня 2024 года ў рамках навагодняй акцыі "Нашы дзеці" адбудзецца трэці рэспубліканскі дабрачынны марафон па зборы сродкаў для аказання дапамогі дзецям з захворваннем нейрабластома. Ягоныя арганізатары Беларускі дзіцячы фонд, Міністэрства адукацыі і Міністэрства аховы здароўя.
