У снежні 2023 года галоўны спецыяліст аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Ганна Свістунова наведала службы "адно акно" Віцебскага і Шумілінскага раённых выканаўчых камітэтаў, адміністрацый г.Віцебска.
У ходзе маніторынгу службаў абмяркоўваліся праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць у рабоце службаў, а таксама неабходнасць няўхільнага захавання норм дзеючага заканадаўства.
Па выніках маніторынгу адзначана станоўчая практыка работы службаў "адно акно" адміністрацыі Першамайскага раёна г. Віцебска па выніках года.