Пытанні даступнасці прававой інфармацыі сталі асноўным зместам сустрэчы Віцебскай абласной групы па прававой асвеце з працоўным калектывам кандытарскай фабрыкі "Віцьба". На чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Сяргеем Канапелькам удзел прыняў кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна г. Віцебска Яўген Семянычоў.
Сяргей Пятровіч растлумачыў, што акрамя інфармацыі, якую паведамяць некаторыя члены групы, работнікі змогуць атрымаць бясплатныя кансультацыі адваката, натарыуса, прадстаўнікоў абласнога аб'яднання арганізацый прафсаюзаў, камітэта па працы, занятасці і сацабароне насельніцтва і іншых.
Канстытуцыі Беларусі сёлета спаўняецца 30 год. Яе дзень нараджэння - 15 сакавіка - з'яўляецца дзяржаўным святам. Гэты юбілей — нагода азірнуцца назад, у гісторыю і асэнсаваць: якое значэнне гэтай падзеі для краіны, наколькі яна важная ў працэсе станаўлення дзяржаўнасці? На дадзеную тэму выступіла старшыня Віцебскай абласной калегіі адвакатаў Алена Барашкова.
Аб новаўвядзеннях электаральнай кампаніі 2024 года, якія прадыктаваны абноўленай Канстытуцыяй і патрабаваннямі сучаснасці расказаў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік аддзела па сувязях з грамадскасцю і ўзаемадзеянні са сродкамі масавай інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Анатоль Гуцуляк. Таксама казалі пра бягучую сітуацыю выбарчай кампаніі ў разрэзе Віцебшчыны.
У сваю чаргу з навінамі ў заканадаўстве аб ахове і выкарыстанні зямель прысутных пазнаёміла начальнік аддзела прававой, кадравай работы і справаводства ўпраўлення землеўпарадкавання аблвыканкама Наталля Махонь.
Пасля завяршэння сустрэчы спецыялісты ў індывідуальным парадку адказалі на асабістыя пытанні працаўнікоў прадпрыемства. У асноўным тэма пытанняў датычылася зямельнага заканадаўства.
Падводзячы вынікі мерапрыемства, Яўген Семянычоў падзякаваў калектыву і кіраўніцтву за сардэчны прыём, азнаямленчую экскурсію з вытворчасцю і выказаў упэўненасць, што работнікі прадпрыемства разумеюць важнасць электаральнай кампаніі 2024 года і абазначаць сваю грамадзянскую пазіцыю — прымуць удзел у адзіным дні галасавання.