У гэтыя студзеньскія дні марафон добрых спраў у рамках рэспубліканскай акцыі "Ад усёй душы" дапамагае праявіць максімальны клопат і ўвагу ў адносінах да старэйшага пакалення.
Добрая ініцыятыва аб'яднала прадстаўнікоў органаў улады, грамадскіх арганізацый, членаў працоўных калектываў і моладзь Віцебшчыны. Не пакінулі без увагі акцыю і працаўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі. На чале з начальнікам Сяргеем Канапелькам калектыў пабываў у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Віцебска. Наведвальнікам аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей яны прывезлі падарункавы сертыфікат для паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы.
Па словах Сяргея Пятровіча, гэтая акцыя атрымала "народны характар" і, без сумневаў, стала яшчэ адной добрай традыцыяй у перыяд навагодніх свят.
Мерапрыемства пакінула найлепшыя пачуцці, шчырасць да людзей залатога ўзросту. «Мы рады далучыцца да акцыі «Ад усёй душы», якая праяўляе клопат аб адзінокіх пажылых людзях, ветэранах вайны і працы, заслужаных жыхарах рэгіёна. Бо яны перадалі нам у спадчыну квітнеючую краіну, мірнае неба і працягваюць выхоўваць моладзь. Самае малое, што мы можам для іх зрабіць, - парадаваць увагай», - выказала агульны пасыл калектыву загадчык сектара арганізацыйна-кадравай працы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Алена Аляксеёнак.
Таксама ўдзел у святочным мерапрыемстве і віншаваннях у межах акцыі прыняла начальнік аддзела загса адміністрацыі Першамайскага раёна г. Віцебска Лідзія Мар'ясава.