Галоўны спецыяліст аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Ганна Свістунова наведала службу "адно акно" Полацкага раённага выканаўчага камітэта.
Мэта маніторынгу - вывучэнне арганізацыі дзейнасці службы "адно акно" рэгіёну, у тым ліку з ужываннем фармату "таемны наведвальнік", і ацэнка выканання дадзеных па выніках працы ў 2023 годзе рэкамендацый.
У ходзе маніторынгу службаў абмяркоўваліся праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць у рабоце службы, а таксама неабходнасць няўхільнага захавання норм дзеючага заканадаўства, асаблівая ўвага надавалася патрабаванням да дзелавога стылю адзення.
Па выніках маніторынгу адзначана, што памяшканне, у якім размешчана служба "адно акно", адпавядае патрабаванням, устаноўленым заканадаўствам, у цэлым назіраецца станоўчая дынаміка развіцця службы "адно акно" Полацкага раённага выканаўчага камітэта.




