Сёння пры ўдзеле намесніка Міністра юстыцыі Дзмітрыя Касцюкевіча адбылося пашыранае пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама і прайшло яно ў два этапы.
У першай частцы былі разгледжаны пытанні, якія датычацца работы галоўнага ўпраўлення юстыцыі. Да абмеркавання парадку дня падключыліся работнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі на чале з начальнікам Сяргеем Канапелькам, прадстаўнікі органаў загса. У адкрытым дыялогу прысутныя абмеркавалі вынесеныя пытанні. З дакладамі-справаздачамі аб праведзенай рабоце выступілі начальнікі аддзелаў.
Так, аб рабоце аддзела натарыята, загсаў і кантролю за дзейнасцю ліцэнзіятаў па аказанні юрыдычных паслуг праінфармавала намеснік начальніка - начальнік аддзела натарыята, загсаў і кантролю за дзейнасцю ліцэнзіятаў па аказанні юрыдычных паслуг Таццяна Харушэўская.
Начальнік аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі працы архіўных устаноў Святлана Жойдзь даклала аб выніках сваёй працы.
Аб прававым забеспячэнні дзейнасці Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў расказала намеснік начальніка аддзела прававога забеспячэння дзейнасці аблвыканкама Анастасія Агафонава.
У сваю чаргу загадчык сектара арганізацыйна-кадравай работы Алена Аляксеёнак адчыталася аб стане працы з кадрамі ў галоўным упраўленні юстыцыі і тэрытарыяльных органах прымусовага выканання Віцебскай вобласці. Таксама яна расказала аб грамадскай дзейнасці, ідэалагічнай рабоце і прафсаюзным жыцці галоўнага ўпраўлення юстыцыі.
Аб матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання Віцебскай вобласці справаздачу трымала галоўны бухгалтар аддзялення бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці Таццяна Секушэнка.
Дзмітрый Алегавіч даў станоўчую адзнаку дзейнасці абласной юстыцыі, адзначыўшы, што многія даведзеныя паказчыкі былі выкананы, аднак ёсць шэраг пытанняў, якія патрабуюць дапрацоўкі. Таксама намеснік міністра звярнуў увагу на Год якасці, які абавязвае аказваць якасныя юрыдычныя паслугі па ўсім спектры дзейнасці органаў юстыцыі. У тым ліку павінны быць якасныя падбор і расстаноўка кадраў і іх работа. Акрамя таго, у 2024 годзе галоўнаму ўпраўленню юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта трэба прадаўжаць дзейнасць па правай асвеце грамадзян, прывучэнню іх да прававой культуры, мінімізацыі паступленняў зваротаў і скаргаў, што, адпаведна, працягне ўмацоўваць станоўчы вобраз работнікаў юстыцыі ў насельніцтва.
Карыстаючыся выпадкам, Сяргей Пятровіч уручыў Дзмітрыю Касцюкевічу зборнік "Нацыяналізацыя маёнткаў і арганізацыя землекарыстання ў Віцебскай губерні 1917-1922 гг. Дакументы і матэрыялы", падрыхтаваны і выдадзены Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці.
У другой частцы калегіі, якая прайшла на базе аблвыканкама з удзелам намесніка старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Анжалікі Нікіцінай, абмеркаваны пытанні дзейнасці органаў прымусовага выканання.
Паколькі абласная юстыцыя працуе ў цеснай кааперацыі з іншымі кампетэнтнымі органамі выканаўчай улады, для ўдзелу таксама былі запрошаны прадстаўнікі УУС, аблсуда, упраўленні Следчага камітэта, эканамічнага суда і іншыя зацікаўленыя асобы. Падчас пасяджэння дэталёва прааналізавалі тэндэнцыі ў дзейнасці органаў прымусовага выканання Віцебшчыны.
З дакладамі выступілі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі - начальнік упраўлення прымусовага выканання Мікіта Разяпаў, яго намеснік Вольга Багданава і іншыя судакладчыкі. Прааналізаваны дасягненні і недахопы па напрамках дзейнасці, намечаны далейшыя мерапрыемствы па ўзаемадзеянні з сумежнымі структурамі.
Па выніках пасяджэння калегіі перад асабовым складам пастаўлены задачы на 2024 год, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці дзейнасці органаў прымусовага выканання Віцебскай вобласці.
Акрамя таго, у рамках мерапрыемства адбылося ўручэнне работнікам органаў загса і прымусовага выканання грамат і падзяк галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама і іншых ведамстваў за бездакорную работу і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, а таксама цеснае супрацоўніцтва.