Годны прыклад шлюбнага кахання і вернасці паказваюць жыхары АГ. Парыж Пастаўскага раёна Іосіф Іосіфавіч і Вера Іосіфаўна Альсевічы. Пара адзначыла 60-годдзе сумеснага жыцця!
З гэтай датай іх павіншавалі старшыня раённай рады ветэранаў Ганна Літвіновіч, старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Ірына Кукоўская, работнікі Парыжскага СДК. Госці ўручылі кветкі, падарункі і шчыра пажадалі ім здароўя, даўгалецця і дабрабыту.
Дыяментавае вяселле лічыцца сімвалам непарыўнага, моцнага сямейнага саюза. Каб пражыць разам столькі гадоў, патрэбна шмат цярпення, разумення, узаемапавагі і шчырасці.
1 жніўня 1963 гады маладыя людзі пазнаёміліся. Іх пачуцці былі ўзаемнымі і настолькі імклівымі, што праз 5 дзён пасля знаёмства Вера і Іосіф зарэгістравалі свой шлюб і стварылі сям'ю. Сёння ў сужэнцаў Альсевічаў за плячыма доўгае, напоўненае падзеямі жыццё. Прыстойнасць і працавітасць, павага і разуменне былі і працягваюць заставацца галоўнымі рысамі мужа і жонкі.
У іх сямейным саюзе нарадзіліся двое сыноў, якім яны далі адукацыю, а тыя, у сваю чаргу, падарылі ім трох унучак і двух унукаў. А яшчэ падрастаюць і дзве праўнучкі.
Каб падзяліць радасць сямейнай падзеі, да юбіляраў у госці з'ехаліся родныя з Віцебска, Мінска, Сянно, Анапы. Усё жадалі толькі моцнага здароўя і дачакацца чарговага вясельнага юбілею. Няхай так і будзе!