+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

15 жніўня 2023

Сёння на базе ўпраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі адбылася селектарная нарада для вадзіцеляў Віцебскага філіяла РУП па аказанні паслуг «БелЮрЗабеспячэнне», у тым ліку якія працуюць у тэрытарыяльных ВПІ. Удзел у ім узялі намеснік генеральнага дырэктара рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства Аляксандр Маныла, дырэктар філіяла Аляксей Шляхта і намеснік начальніка ўпраўлення прымусовага выканання Мікалай Кабачэўскі.
У час селектара былі абмеркаваны пытанні выканання правілаў дарожнага руху. Асаблівую ўвагу па-ранейшаму трэба надаваць дзецям, якія ў летні час праяўляюць бестурботнасць. А таксама трэба памятаць і пра пачатак навучальнага года, калі непаўналетнія масава пойдуць ва ўстановы адукацыі.

У сваю чаргу Аляксандр Аляксандравіч звярнуў увагу работнікаў на недапушчальнасць парушэнняў працоўнай дысцыпліны і заканадаўствы.

Акрамя асноўных тэм селектарнага пасяджэння, намеснік генеральнага дырэктара па бяспецы адказаў на ўсе пытанні, што паступілі ад работнікаў філіяла.