25 жніўня 2023 года начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Пятровіч Канапелька правядзе выязны прыём грамадзян у Паставах.
Пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі галоўнага ўпраўлення юстыцыі, грамадзяне змогуць задаць падчас прыёму з 12.00 да 13.00 гадзін у будынку Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: г. Паставы, вуліца Леніна, 25.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца ў працоўны час па тэлефоне 8 (02155) 2-15-43.