Напярэдадні Дня маці, 13 кастрычніка, натарыус натарыяльнай канторы Наталля Курчавая і начальнік аддзела загса Гарадоцкага райвыканкама Наталля Качанава сумесна правялі выязны прыём грамадзян і бясплатнае кансультаванне ў Езярышчанскім сельвыканкаме па пытаннях шлюбна-сямейных адносін і ўчынення натарыяльных дзеянняў.
У рамках акцыі грамадзяне атрымалі адказы на хвалюючыя іх пытанні. Усяго па кансультацыі ў гэты дзень звярнуліся больш за 10 жыхароў гарадскога пасёлка.