17 кастрычніка 2023 г. установай «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» падрыхтавана выстава «Яны праславілі наш горад: гісторыя Аршаншчыны ў асобах».
З Оршай звязана нямала імёнаў вядомых людзей і ганаровых грамадзян. Нехта ўнёс свой уклад у гісторыю, нехта нарадзіўся ў Оршы, нехта прайшоў Вялікую Айчынную вайну, а нехта проста жыў у горадзе і на працягу ўносіў уклад у развіццё горада. Сярод іх ёсць людзі розных прафесій, якія прайшлі шлях ад простага рабочага да дырэктара, дэпутаты, спартсмены, мастакі і краязнаўцы.
На экспазіцыі прадстаўлены дакументы з фондаў асабістага паходжання грамадзян, якія ўнеслі свой непаўторны ўклад у развіццё вытворчай, грамадскай і духоўнай дзейнасці ў Оршы і Аршанскім раёне — А.А. Барташэвіч,В.М. Жытноў, Б.А. Леошко,А.К Міласэрны., Ф.А.Цімкаева і іншыя. Таксама гэта камсамольскія і членскія білеты, пасведчанні, пахвальныя лісты, дыпломы, ганаровыя граматы, выпіскі з загадаў, артыкулы з газет, фатаграфіі і многае іншае.
Выстаўка адрасавана шырокаму колу асоб: школьнікам, студэнтам, краязнаўцам, педагогам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай рэгіёна.