1 жніўня 2023 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі навучэнцы гімназіі № 4 г. Віцебска
У ходзе мерапрыемства навучэнцы даведаліся шмат цікавых фактаў з гісторыі архіўнай установы, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў. Асаблівую ўвагу ў юных экскурсантаў выклікала работа рэстаўратара.