У рамках ХХХ Дня пісьменства Гарадоцкі раён сардэчна прымаў гасцей з Бабаеўскага раёна Валагодскай вобласці, з якімі ў тым ліку абмяркоўвалася тэма рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.
Асновы сяброўскіх сувязяў паміж двума раёнамі былі закладзены ў 2012 годзе. Падчас абмену вопытам і меркаваннямі прадстаўнікі з Бабаева абмеркавалі з начальнікам аддзела загса Гарадоцкага райвыканкама Наталляй Качанавай пытанні сямейнай палітыкі, умацавання мацярынства і дзяцінства, пытанні гендэрнай роўнасці на тэрыторыі Расіі і Беларусі.
Кіраўнік Бабаеўскага муніцыпальнага раёна Юрый Парфёнаў адзначыў, што ў расіян і беларусаў шмат агульнага і шляхам такіх міжнародных зносін устанаўліваюцца спрыяльныя ўмовы для пашырэння і захавання прамых сувязей, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.