Сёння начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Канапелька ў прысутнасці калектыву работнікаў уручыў пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі Віцебскага абласнога аддзялення беларускай партыі "Белая Русь" старшыні рэгіянальнага аддзялення Валянціне Багатыровай.
У сваім выступленні Сяргей Пятровіч зазначыў, што адпаведнае рашэнне было прынята падчас пасяджэння калегіі галоўнага ўпраўлення юстыцыі.
У сваю чаргу Валянціна Васільеўна падзякавала прысутным за падтрымку і выказала ўпэўненасць у тым, што рэгіянальнае аддзяленне прынясе вялікую карысць Віцебскай вобласці і краіне ў цэлым, паколькі рады партыі папаўняюць сапраўдныя патрыёты сваёй Радзімы, адказныя за будучыню дзяржавы і народа.